Кастусь Качан пакінуў след на зямлі легендарнага Фердынанда Рушчыца

Мастак Кастусь Качан узяў удзел у пленэры да 145-годдзя з дня нараджэння знакамітага пейзажыста Фердынанда Рушчыца. Падзея адбылася ў кастрычніку 2015 года ў вёсцы Багданава на Валожыншчыне.

Сярод удзельнікаў пленэру былі таксама заўважаны мастакі Алесь Суша, Уладзімір Васюк, Ігар Бархаткоў, Аляксандр Лубнеўскі, Уладзімір Пракапцоў, Аляксандр Грышкевіч, Уладзіслаў Петрык.

Па завяршэнні майстры пэндзля падарылі свае працы для экспанавання ў Багданава.

Даведка
Фердынанд Рушчыц. Знакаміты мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар, педагог. Пакінуў багатую спадчыну ў мастацтве Беларусі і Польшчы. Нарадзіўся ў 1870 годзе ля вёскі Багданава. Тут жа завяршыўся зямны шлях майстра. Яго пахавалі на сельскіх могілках, побач з продкамі.

Фотаальбом “Восеньскі пленэр у вёсцы Багданава” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *