Дом-музей Адама Міцкевіча запрашае на выстаўку “Мая Навагрудчына” Кастуся Качана

З 18 ліпеня да 31 жніўня 2018 года выстаўка абраных твораў Кастуся Качана “Мая Навагрудчына” праходзіць у знакамітым і атмасферным месцы – доме-музеі Адама Міцкевіча.

Выстаўка Кастуся Качана ў доме-музеі Адама Міцкевіча

Як вядома, Кастусь Качан нарадзіўся ў вёсцы Лаўрышава на Навагрудчыне. Таму тут яму асабліва плённа працуецца, бо прыцягвае моцная энергетыка гэтай зямлі і тысячагадовая гісторыя нашага краю.

Гэтая выстаўка дае наведвальнікам дома-музея Адама Міцкевіча магчымасць здзейсніць падарожжа ў гісторыю горада з яго вуліцамі і храмамі, адчуць каларыт жыцця вясковага чалавека, зірнуць вачыма мастака на прыгажосць прыроды Навагрудчыны.

А яшчэ выстаўка – нібы месца сустрэчы двух геніяў: Адама Міцкевіча, які ўвекавечыў навагрудскія землі ў сваіх творах, і Кастуся Качана, што ўвасобіў наш край у сваіх карцінах.

Выстаўка Кастуся Качана ў доме-музеі Адама Міцкевіча

І фінальнай кропкай культурнай праграмы, пасля выстаўкі ў доме-музеі Паэта, стане наведванне самой карціннай галерэі Кастуся Качана на вуліцы Замкавай у гістарычным цэнтры старажытнага Навагрудка. Тут госці горада змогуць пазнаёміцца не толькі з творчасцю мастака, але і асабіста з Кастусём Качаном.

Да сустрэч, нашы паважаныя сябры!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *