1 снежня гасцей галерэі чакае музычны вечар Змітра Вайцюшкевіча
1 снежня адбудзецца творчы вечар Змітра Вайцюшкевіча, прысвечаны Ўладзіміру Караткевічу.
Запрашаем усіх жадаючых на сустрэчу з аўтарскай беларускай песняй.
Акрамя канцэрту ў Вас ёсць цудоўная магчымасць паглядзець экспазіцыю жывапісу Кастуся Качана, калекцыю старажытнага посуду і мэблі, выпіць кубачак кавы або гарбаты.
Чакаем Вас 1 снежня ў суботу а 17 гадзіне ў карціннай галерэі Кастуся Качана ў Наваградку.
Тэлефон для даведак: +37529 3460323