Як зрабіць з Наваградка турыстычную Мекку Беларусі, абмеркавалі на афлайнавым ток-шоў

18 снежня 2018 года ў карціннай галерэі Кастуся Качана было адзначана выключнай падзеяй – афлайнавым ток-шоў “Турызм у наваградку: як развіваць эфектыўна?” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Удзельнікі падзеі разам вырашылі знайсці адказ на пытанне, як са старажытнай сталіцы ВКЛ зрабіць турыстычную Мекку для беларусаў і гасцей краіны?

У снежаньскі вечар ва ўтульнай абстаноўцы галерэі, за гутаркай з кубачкам кавы ды гарбаты сабраліся зацікаўленыя і неабыякавыя да лёсу Наваградка людзі.

Сваімі меркаваннямі і досведам падзяліліся госці сустрэчы:

? Антон Астаповіч (Мінск) -старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў
? Зміцер Сурскі (Мінск)– старшыня Беларускага саюза дызайнераў
? Юлія Каляда (Гародня)– дырэктарка ГА “Велагродна”, сябра Гарадзенскага гарадскога савета па развіццю турызма.

А выдатным падарункам для прысутных стаў музычны выступ ад Зміцера Бартосіка.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *