Баранавічы сардэчна сустрэлі выставу Кастуся Качана “Радзімаю зачараваны”

1 сакавіка ў цэнтры горада, у выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея адбылося адкрыццё персанальнай выставы сябры Беларускага саюза мастакоў Кастуся Качана “Радзімаю зачараваны”.

Экспазіцыя ўключыла каля 30 жывапісных работ, якія яскрава прадэманстравалі прыгажосць нашай роднай беларускай зямлi.

Было радасна ад таго, што адкрыццё наведалі шмат дзяцей, прычым не толькі з Баранавіч. Прысутнічалі і прадстаўнікі аддзялення выяўленчага мастацтва Новамышскай ДШМ.

Маленькія і дарослыя жыхары і госці Баранавіч змаглі пазнаёміцца з творчасцю выдатнага беларускага мастака на працягу амаль трох тыдняў – па 19 сакавіка ўключна.

Фотаальбом “Выстава “Радзімаю зачараваны” | Баранавічы” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *