Вясну ў Брэсце ўпрыгожыла выстава Кастуся Качана
21 сакавіка ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася персанальная выстава члена саюза мастакоў Беларусі Кастуся Качана “Радзімаю зачараваны”.
Падзея сабрала шмат аматараў беларускага жывапісу і мастакоў.
Прысутны на адкрыцці выставы член Беларускага саюза мастакоў Леў Алімаў адзначыў: “У Кастуся Качана эцюдаў, у асобным выглядзе, няма. Бо ён стварае гатовыя карціны, у кожнай з якіх – сваё асабістае жыццё.
Уразілі творы Кастуся Качана не толькі калег, але і маладых наведвальнікаў. Яны адзначылі непаўторны настрой карцін і тое, што творца ўклаў ва ўсе палотны частку сваёй жыццёвай гісторыі.
Выстава працягнулася да 7 красавіка ўключна.
Відэа: ТРК Брест
Фота выдання “Виртуальный Брест”
Фотаальбом “Выстава “Радзімаю зачараваны” | Брэст” гартайце ТУТ!