Па-сямейнаму і як дома. Ноч музеяў у галерэі Кастуся Качана пройдзе 18 мая ў душэўным фармаце
Набліжаецца 18 мая, а значыць і НОЧ МУЗЕЯЎ. Па ўсёй краіне адбудуцца сотні цікавых мерапрыемстваў. Святочны настрой ахапіў і Наваградак, дзе кожны музей падрыхтаваў насычаную культурную праграму.
І мы сардэчна запрашаем вас, шаноўныя сябры, правесці майскую суботу ў карціннай галерэі Кастуся Качана. Абяцаем, вы адчуеце сябе не як у музеі, а нібы дома. Наша сустрэча пройдзе ў цёплай атмасферы ды лёгкім, прыемным, можна сказаць, сямейным фармаце.
Вас чакаюць творчыя “пасядзелкі” ў вольным стылі. Будзем спяваць, іграць, вязаць, танчыць, гатаваць смачнае печыва, разам яго дэгуставаць за гарбатай і кавай. Вы зможаце прадэманстраваць свае таленты, падзяліцца творчасцю з іншымі, пагаварыць пра простыя і глабальныя рэчы, адным словам, будзем экспрыментаваць і радавацца жыццю!
Пачатак а 17.00 і да апошняга госця.