Маршрут эстафеты “Полымя міру” прайшоў каля галерэі Кастуся Качана

Уся Беларусь чакае ІІ Еўрапейскія гульні, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня ў Мінску. А ўжо зараз па нашай краіне падарожнічае эстафета агню “Полымя міру”. 21 мая яе сустрэлі жыхары і госці старажытнага Наваградку. Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя прабегла ў межах эстафеты якраз каля карціннай галерэі Кастуся Качана. І гэта знакава, бо спорт – у пэўным сэнсе таксама мастацтва.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *