Пленэр у Друі | 2019

З 9 па 18 жніўня на браслаўскай зямлі ў Друі ў кляштары бэрнардынаў пры касцёле Святой Тройцы адбыўся ўжо пяты па ліку міжнародны мастацкі пленэр. Творчая атмасфера, маляўнічыя краявіды, глыбокія філасофскія размовы, прыемны вясковы лад жыцця і гасціннасць гаспадара ксяндза Сяргея Сурыновіча і мясцовых жыхароў – усё спрыяла плённай працы мастакоў. Кастусь Качан таксама знайшоў багата цікавых і самабытных сюжэтаў для карцін.

Пагартаць іншыя фотаальбомы карціннай галерэі Кастуся Качана запрашаем ТУТ!