Наведвальнікі Палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі зачараваны творамі Кастуся Качана
Восень у творчасці беларускага мастака Кастуся Качана пачынаецца з радасных навінаў і цікавага падарожжа. З 19 верасня па 13 кастрычніка 2019 года ў цэнтральнай частцы Палаца Румянцавых і Паскевічаў жыхароў і гасцей Гомеля чакаюць прыемныя ўражанні і незабыўныя сустрэчы са светам хараства на персанальнай выставе творцы “Радзімаю зачараваны”. На карцінах мастака наведвальнікі экспазіцыі ўбачаць паэтычную прыгажосць беларускай прыроды, светлую магію малых гарадоў і мястэчак з даўняй гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця вясковага чалавека.
Адрас: Гомель, Палац Румянцавых і Паскевічаў, плошча Леніна 4.
Жадаем яркіх фарбаў гэтай восенню ў Вашым культурным жыцці!