Як гучыць восень у Наваградку? Даведаемся разам 12 кастрычніка на музычным вечары Змітра Вайцюшкевіча ў галерэі Кастуся Качана
?? Восень – выдатны час для музычных салонаў. Тым больш, у такім утульным, светлым і чароўным месцы, як карцінная галерэя Кастуся Качана ў Наваградку.
12 кастрычніка, у суботу, а 17 гадзіне адбудзецца творчы вечар вядомага беларускага спевака і музыкі Змітра Вайцюшкевіча (ён жа – Todar).
На канцэрце прагучаць як новыя, так і добра вядомыя, ужо ўлюбёныя песні выканаўцы.
Запрашаем усіх аматараў шчырай і прыгожай музыкі правесці восеньскі вечар у прыемнай кампаніі. Тут будзе месца і лірыцы, і жарту, пагаворым, заспяваем, усміхнемся і выдатна правядзём час разам. Менавіта так добра было на канцэрце Змітра ў галерэі летась, а зараз усё станецца яшчэ лепш!
Таксама ў вас будзе цудоўная магчымасць паглядзець экспазіцыю жывапісу мастака Кастуся Качана, калекцыю беларускага посуду і шкла Жаны Леановіч, прадметы антыкварнай мэблі ў інтэр’еры галерэі.
Кошт: 10 рублёў.
??Да сустрэчы!