Сардэчна запрашаем! Галерэя Кастуся Качана распачынае сезон незвычайных майстар-класаў
✨ Запрашаем Вас прыняць удзел у творчым праекце, які ўключае ў сябе серыю майстар-класаў.
Вы пазнаёміцеся з тэхнікай стварэння разнастайных прадметаў сваімі рукамі. Вы не толькі ўбачыце, але і самі зможаце зрабіць і аднесці дамоў выраблены абярэг, мандалу, вянок і г.д. Таксама ў нас мяркуюцца гутаркі і лекцыі на розныя найцікавыя тэмы.
Сустрэчы будуць праходзіць у цёплай ўтульнай абстаноўцы, якая выклікае прыхільнасць да прыемнага і карыснага баўлення часу.
✨ Першы майстар-клас адбудзецца 19 кастрычніка.
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з мастацтвам пляцення мандалы, сплесці сваю асаблівую мандалу і забраць яе дадому.
Коратка, што такое мандала. Гэта сімвал гармоніі чалавечай душы cа светам. Яна дапамагае не проста зразумець сябе, але і знайсці шляхі да вырашэння важных жыццёвых задач. Пляценне мандалы падобна на медытацыю – гэты занятак супакойвае, прыводзіць думкі ў парадак і дапамагае дасягнуць унутранай гармоніі. Яна з’яўляецца адлюстраваннем ўнутранага свету творцы на момант пляцення. Мандалатэрапія аб’ядноўвае і раскрывае ўсё, што схавана ад вачэй. Ваша мандала можа шмат расказаць пра вас таго, што вас насамрэч хвалюе. Падчас працы вы можаце карэктаваць сваю сітуацыю і нават не падазраваць пра гэта.
Ну а больш падрабязна пра сакрэты мандалапляцення і тэрапіі вы зможаце даведацца ад нашага майстра Генуты Грыцутэ.
✨ Таксама вас чакаюць гутаркі пра жаноцкасць і яе сакрэты за кубачкам травяной гарбаты разам з хатнім печывам. Такое спалучэнне нікога не пакіне абыякавым. Прыходзьце і пераканайцеся ў гэтым самі!
Так як колькасць месцаў абмежавана, просьба пісаць і браніраваць іх загадзя.
✨ Пішыце паведамленні на Faceboоk (націснеце сюды), у Viber ці тэлефануйце па ўказаных ніжэй тэлефонах. На ўсе пытанні, якія цікавяць, адкажам вам асабіста.
📞 +375293460323 (Velcom)
📞 +375296196743 (Life-Viber)
Да сустрэчы!