У галерыі Кастуся Качана спасціглі мастацтва мандалы
Удзельніцы майстар-класа ад Генутэ Грыцутэ нават не ўяўлялі, што пляценне мандалы стане такім прыемным і цікавым заняткам. Асабліва гэта адчулі тыя, для каго гэта быў першы эксперымент.
Гаспадыня галерыі Жана Леановіч так апісала захапляльную дзею:
“Пляцеш сабе пад наглядам майстра, які ўмела падказвае і накіроўвае твае дзеянні, і адчуваеш асалоду ад працэсу. А побач суседка пляце сваю, кардынальна адрозную ад тваёй мандалу, і ты зачаравана ўплятаеш свае эмоцыі і пачуцці ва ўзорах рознакаляровых квадратаў і зорак. Ёсць у гэтым працэсе нейкая загадкавасць і магічнасць, якая супакойвае і сцішвае думкі…”
А пасля майстар-класу настаў час прыемных размоў, кавы, духмянай гарбаты з зёлак, смачнага хатняга печыва і асалоды ад усведамлення, як усё гэта цудоўна!
Фотаальбом “Майстар-клас па пляценні мандалы | 2019” гартайце ТУТ!
Між тым, галерэя Кастуся Качана і Генутэ Грыцутэ запрашаюць на новыя майстар-класы…