2 лістапада ў галерэі Кастуся Качана навучаць рабіць лялькі-абярэгі “Шчасце”

Мілыя і чароўныя пані і паненкі, сардэчна запрашаем🌺!

Галерэя Кастуся Качана працягвае сезон незвычайных майстар-класаў.

Другі майстар-клас пазнаёміць вас з вырабам лялькі-абярэга пад назвай “Шчасце” і пройдзе 2 лістапада, у суботу, у 15-00.

👼 Лялькі-абярэгі – важны складнік паўсядзённага жыцця нашых продкаў. Іх прасілі аб дапамозе, дзяліліся перажываннямі, імі любаваліся. У нашы дні ўсё больш людзей цікавіцца мастацтвам стварэння маленькіх берагінь. Шмат што падчас вырабу лялькі залежыць ад натхнення і інтуіцыі, але ёсць традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Падрабязна, з вялікай увагай і ўменнем, пра сакрэты і правілы стварэння лялькі свайшо шчасця вы зможаце даведацца ад нашага майстра Генуты Грыцутэ.

☕🍰 Таксама ў ходзе майстар-класа мы пагаворым за кубачкам травяной гарбаты ці духмянай кавы ды з хатнім печывам пра тое, як стварыць атмасферу шчасця, камфорту і выгоды ў нашых дамах, што не залежаць ад надвор’я за вакном.

Будзе чароўна, прыходзьце і пераканайцеся ў гэтым самі!

Пішыце паведамленні на Faceboоk, у Viber ці тэлефануйце па ўказаных ніжэй тэлефонах. На ўсе пытанні, якія цікавяць, з задавальненнем адкажам асабіста.

📞 +375293460323 (Velcom) Жанна
📞 +375296196743 (Life-Viber)

Да сустрэчы!

🔔 Усе матэрыялы для вырабу лялькі і пачастункі ўваходзяць у кошт майстар-класу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *