З 25 студзеня карцінная галерэя Кастуся Качана працягвае праект творчых майстар-класаў

Дарагія сябры!

Віншуем усіх з такімі нядаўнімі навагоднімі і каляднымі святамі і нагадваем, што ў карціннай галерэі Кастуся Качана ў Навагрудку працягваецца праект творчых майстар-класаў.

Новы творчы год адкрываем 25 студзеня ў 15.00 майстар-класам “Магія ўборкі”.

Праграма мерапрыемства ўключае гутарку на тэму, як ператварыць свой дом у месца, што выпраменьвае радасць. Пагадзіцеся, што кожны з нас хацеў бы жыць менавіта ў такім доме. І гэта магчыма, калі прытрымлівацца простых правіл уборкі і захоўвання рэчаў.

На нашым майстар-класе разам мы таксама пазнаёмімся з гарачым спосабам дэкупажу свечкі.

А завершыцца наш утульны вечар прыемнымі размовамі за гарбатай і дэгустацыяй хатняга пірага, прыгатаванага з любоўю для вас❤!

Аб вашым удзеле просьба паведаміць загадзя па тэлефонах: +375296582449 +375296196743 (viber). Ці напісаць на e-mail: grgenute@gmail.com

Кошт: 10 руб.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *