Навагрудчане правялі вечар з Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным
Карцінная галерэя Кастуся Качана кожны раз прыемна здзіўляе жыхароў і гасцей Навагрудка асаблівымі мерапрыемствамі. 29 верасня 2016 года адбыўся адзін з такіх незабыўных вечароў.
Творчая сустрэча “Мы не бачыліся цэлае каханне” з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком пакінула пасля сябе ў гледачоў самыя светлыя эмоцыі.
Падчас імпрэзы прагучалі вершы і песні, а таксама адбылася прэзентацыя новага нумара літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень” і аўтограф-сесія аўтараў.
