Карціна “Лета ў Люцынцы”
Лета ў Люцынцы. Палатно, алей. 80х118 см.
Беларуская вёсачка Люцынка (ці Люцінка, як вам болей даспадобы) у 1983 годзе натхніла мастака Кастуся Качана на летні пейзаж.
Гэта месца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці напоўнена асаблівай творчай энергіяй. Нездарма тут у XIX стагоддзі правёў нямала часу славуты пісьменнік і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Яго сядзіба стала пляцоўкай для першага прафесійнага тэатра, дзе ставіліся беларускія п’есы.
А сёння ў Люцынцы ставіць спектаклі сама прырода, а галоўную ролю ў іх выконвае прыгажосць нашай зямлі.
Свята фарбаў, моц жыцця, багацце традыцый, энергія лета – Кастусь Качан у сваім творы змог перадаць настрой гэтай чароўнай беларускай вёскі.
“Экспазіцыя. Асноўны альбом” глядзець ТУТ!
“Экспазіцыя. Абраныя творы” глядзець ТУТ!