Карціна “На замчышчы”
На замчышчы. Палатно, алей. 92х77 см.
Навагрудчына – радзіма Кастуся Качана. Шмат твораў мастак прысвяціў любым мясцінам. Нават уласную карцінную галерэю пабудаваў сваімі рукамі не ў вялікім горадзе, а ў родным Навагрудку. Дарэчы, размясцілася яна якраз па дарозе на Замкавую гару.
Знакамітае гістарычнае месца – Навагрудскі замак – ўжо не адно стагоддзе прыцягвае да сябе людзей з усяго света. Унікальны помнік абарончага дойлідства эпохі Сярэднявечча ўражвае сваёй веліччу.
Але жыццё не стаіць на месцы. Часы вялікіх князёў і рыцараў мінулі. І сёння на замчышчы хутчэй сустрэнеш вось такую мілую бабцю з козачкамі, як на карціне Кастуся Качана, чым воіна-рэканструктара. І ў гэтым ёсць сваё правінцыйнае хараство.
“Экспазіцыя. Асноўны альбом” глядзець ТУТ!
“Экспазіцыя. Абраныя творы” глядзець ТУТ!