Кастусь Качан намаляваў Кітай
Кастусь Качан у ліпені 2016 года прыняў удзел у пленэры і выстаўцы беларускіх мастакоў у Кітаі, у горадзе Чунцын.
Творца наведаў такія дзівосныя месцы ля Чунцына, як Брама Куймэнь, старажытнае мястэчка Гунтань на рацэ Янцзы, вёску Хэчуань, комплекс наскальных барэльефаў у Дацзу.
Кітайскія краявіды натхнілі мастака на новыя творы, прысвечаныя прыродзе Чунцына. А дзве свае працы Кастусь Качан падараваў мясцоваму мастацкаму музею.