Літаратары Гродзеншчыны прывезлі ў Навагрудак паэтычны настрой
18 чэрвеня 2016 года карцінная галерэя сустракала таленавітых гасцей. Творчая сустрэча “Літаратары Гродзеншчыны – Навагрудчыне” пазнаёміла жыхароў і гасцей горада з сучаснымі паэтамі і пісьменнікамі нёманскага краю – такімі, як Сяргей Астравец, Міхась Зізюк, Святлана Абдулаева і іншымі творцамі.
У праграме сустрэчы знайшлося месца паэзіі, прозе, музыцы і цікавым размовам. Напрыканцы творчага вечара гледачы змаглі набыць кнігі з аўтографамі аўтараў.
Фотаальбом “Літаратары Гродзеншчыны – Навагрудчыне” гартайце ТУТ!