На Вялікдзень у карціннай галерэі адрадзілі беларускую традыцыю

23 красавіка 2016 года госці галерэі Кастуся Качана рыхтаваліся да Вялікадня. Навагрудчан разам сабраў майстар-клас па размалёўванню велікодных яек воскам. Яго правяла Генута Грыцутэ.

Варта адзначыць, што гэты спосаб размалёўвання яек занесены ў спіс культурнай спадчыны Беларусі.

Майстар-клас, як і шматлікія мерапрыемствы галерыі, меў дабрачынны характар. За атрыманыя сродкі былі набыты падарункі для адзінокіх людзей з дому састарэлых.

Гаспадыня галерэі Жана Леановіч не хавала эмоцый:

“Сказаць, што майстар-клас прайшоў добра – нічога не сказаць. Атрымалася сапраўднае свята! Свята творчасці, свята ўзаемаадносін і прадчування Вялікага дня! Усе былі ў захапленні ад майстэрства Генуты Грыцутэ, якая паказала сапраўднае мастацтва і навучыла ствараць гэтае мастацтва ўсіх, хто наведаў карцінную галерэю Кастуся Качана. З надыходзячым Вас святам, сябры!”

Фотаальбом “Майстар-клас па размалёўванню велікодных яек” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *