У галерыі Кастуся Качана паядналіся адукацыя і культура
У снежні 2015 года ў настаўніцы сярэдняй школы № 1 г. Навагрудка і добрага сябра галерэі – Ірыны Ходар – узнікла цікавая ідэя. Разам са сваімі вучнямі яна правяла ўрок “Мастацтва” сярод жывапісу Кастуся Качана.
Дзяўчаткі і хлопчыкі добра папрацавалі над характарыстыкамі твораў, і тым самым далучаліся да свету мастацтва і прыгажосці.