Зімовы Навагрудак аб’яднала свята дабрыні і міласэрнасці
У снежні 2016 года, напярэдадні калядных і навагодніх святаў, карцінная галерэя Кастуся Качана запрасіла навагрудскіх дзетак на традыцыйную калядную казку.
Дабрачыннае свята стала для хлопчыкаў і дзяўчатак сапраўдным зімовым цудам з падарункамі, тэатралізацыяй, гульнямі і сюрпрызамі.
Трапна сказала пра падзею гаспадыня галерэі Жана Леановіч:
“Гэта свята дабрыні і міласэрнасці яшчэ раз паказала, што разам мы можам ствараць цуды, дарыць цеплыню і любоў сваіх сэрцаў нашым дзецям!”
Дарэчы, з кожным годам калядная казка ў карціннай галерэі аб’ядноўвае ўсё больш людзей. У 2016 годзе да дабрачыннай акцыі далучылася парафія Святога Міхала Арханёла. Ксёндз Юрый Жэгарын асабіста прысутнічаў на свяце і раздзяліў з дзецьмі ўсе радасці гэтага дня.
Дык няхай такіх казачных імгненняў, поўных любові і Боскай міласці, будзе шмат і ў дзетак, і ў дарослых!