Навагрудскія дзеці адзначылі пачатак навучальнага года святам мыльных пузыроў

Карцінная галерэя Кастуся Качана – месца сустрэчы людзей з чароўнымі сэрцамі. Яны змяняюць Навагрудак цеплынёю і любоўю.

Гаспадыня арт-прасторы Жана Леановіч разам з Генутай Грыцутэ і студэнтамі аграрнага каледжа ізноў падаравалі навагрудскім дзеткам дзівосны дзень у верасні 2016 года.

Выхаванцы Навагрудскай школы-інтэрната прыйшлі на экскурсію ў карцінную галерэю, а трапілі на свята мыльных пузыроў і кітайскіх ліхтароў. Дадайце да гэтага аквагрым, вясёлыя гульні, і атрымаецца шчаслівы дзіцячы дзень.

Фотаальбом “Свята мыльных пузыроў” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *