Маленькія мастакі і фатографы паказалі незвычайную Навагрудчыну

1 лістапада 2017 года ў карціннай галерэі Кастуся Качана быў аншлаг. Тут свае пачэсные ўзнагароды атрымалі маленькія мастакі і фатографы.

Усе яны – каля сотні юных творцаў – прынялі актыўны ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка “Навагрудскі край, што я берагу” і ў конкурсе фотаздымкаў “Любімая Навагрудчына”, арганізаваных мясцовай ініцыятывай “Развіваем турызм на Навагрудчыне разам!” пры падтрымцы карціннай галерэі.

Узнагароды пераможцам уручыў сам мастак Кастусь Качан, які для кожнага знайшоў добрае слова. Таксама гаспадар галерэі правёў для ўсіх экскурсію з эксклюзіўным майстар-класам.

Дарэчы, у гэты вечар асноўную экспазіцыю сядзібы мастака дапоўнілі працы ўдзельнікаў конкурса. Часовая выстаўка была арганізавана ў адной з залаў галерэі.

Свята дзіцячай творчасці атрымалася выдатным і незабыўным.

Фотаальбом “Конкурс чароўных дзіцячых малюнкаў і фотаздымкаў” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *