Навагрудчанка Святлана Абдулаева выступіла з паэтычна-музычнай імпрэзай

Прыемны восеньскі вечар 5 лiстапада 2017 года Навагрудак запомніў як час паэзіі і музыкі ў карціннай галерэі Кастуся Качана.

Адна з прасторных залаў сядзібы мастака стала месцам для выдатнай імпрэзы. Тут адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка Святланы Абдулаевай “В преддверии любви” у коле блізкіх сяброў і творчых калег аўтара.

Святлана Абдулаева – чароўная жанчына, тонкі паэт, адметны музыкант, выдатны педагог. Яе часта можна заўважыць на культурных падзеях Навагрудка ў якасці ўдзельніка і арганізатара. Да таго ж, яна не толькі рэалізуе сябе ў творчасці, але і дапамагае іншым на гэтым няпростым шляху.

Такая філасофія жыцця даспадобы карціннай галерэі Кастуся Качана, дзе таксама імкнуцца да творчага супрацоўніцтва і культурнага яднання.

Нядзіўна, што творчы вечар Святланы Абдулаевай прайшоў у цёплай сяброўскай атмасферы. А класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў у выкананні піяніста Сяргея Стэцко дадалі сустрэчы ноты ўзвышанасці і лёгкасці.

Фотаальбом “Святлана Абдулаева: Восень. Вечар. Вершы” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *