Навагрудскія дзеці атрымалі падарункі ад жыхароў Беларусі, Літвы і Амерыкі

Гэтая гісторыя простая, добрая і светлая, як і кожны дзень у карціннай галерэі Кастуся Качана. А здарылася яна 14 снежня 2017 года.

Як усё было, ладна і змястоўна расказала гаспадыня галерэі Жана Леановіч:

“14 снежня ў галерэі прайшоў цудоўны калядны ранішнік для дзяцей з Навагрудскай школы-інтэрната. Нашы добрыя сябры, валанцёры з аграрнага каледжа разам з Генутай Грыцутэ падрыхтавалі і паказалі для нас прыгожую і захапляльную калядную казку!

Дзеці разам з дарослымі ўпрыгожвалі ёлку, спявалі песні, гулялі, гатавалі і каштавалі салодкія прысмакі, пілі сок і гарбату. І вядома, ўсе атрымалі калядныя падарункі!

Было шчыра, утульна, добра і кранальна ад усмешак дзяцей і радасных пачуццяў дарослых!

Дарагія мае, добрыя, шчырыя, чулыя, САМЫЯ ЦУДОЎНЫЯ СЯБРЫ, дзякуй Вам за тое. што разам мы падарылі нашым дзеткам радасць, цяпло, любоў і пяшчоту! Дзецям гэта патрэбна больш нават, чым салодкія цукеркі. Яны гарнуліся да дарослых, як птушаняты пад крыльца матулі.

Дзеткі ўдзячны Вам- Проста Каця ( Мінск), Ольга Коржова (Амерыка), Genute Griciute з сябрамі з Літвы (Навагрудак), Wiki Iwa (Мінск), Галина Баран з сябрамі, (Мінск), Лариса Шляева и соседи, Никита Шляев и коллеги (Мінск), Маша Одинцова (Мінск), Вольга і Анатоль Шайбакі (Мінск), сям’я Чарняўскіх з Мінску, Аляксандар Краўчанка (Навагрудак), мілая спадарыня Эма, якая прыгатавала нам святочны пірог, Галіна Батурко, сям’я Быстрык (Навагрудак), Тамара Рыгораўна – арганізацыя Чырвонага крыжа, (Навагрудак), Кастусь Качан, Анастасія Гленан.

Дзякуй тым, хто на сваіх старонка публікаваў маю абвестку з прозьбай аб дапамозе, дзякуй тым, хто чытае гэтыя радкі і радуецца разам з намі!

Разам мы стварылі цудоўнае свята Любові і Дабрыні!”

Фотаальбом “Зімовае свята Любові і Дабрыні” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *