Пiнакатэка. Мюнхен. Баварыя
Травень 2018 года выдаўся для мастака Кастуся Качана і яго жонкі Жаны Леановіч асаблівым. Гаспадары карціннай галерэі ў Наваградку завіталі ў Баварыю і наведалі знакамітую не толькі ў Германіі, але і ва ўсім свеце Пінакатэку.
Дарэчы, за гэтай назвай стаяць аж тры карцінныя галерэі ў Мюнхене. Самая славутая з іх, безумоўна, так званая “Старая пінакатэка”. Тут прадстаўлены творы майстроў Сярэднявечча да XVIII стагоддзя.
Насупраць знаходзіцца “Новая пінакатэка” – з працамі мастакоў XIX-пачатку XX стагоддзяў.
І, нарэшце, у трэцяй галерэі – “Пінакатэцы сучаснасці” – наведвальнікі трапляюць у свет мастацтва XX і XXI стагоддзяў.
А само слова “пінакатэка” паходзіць ад грэчаскіх – “карціна, дошка” і “сховішча”. У антычныя часы так называлася памяшканне для захоўвання жывапісных выяў. Падчас Рэнесансу пад “пінакатэкай” мелі на ўвазе калекцыі твораў жывапісу, адчыненых для публічнага наведвання. Сёння ж пінакатэкамі называюць карцінныя/мастацкія галерэі.
Пагартаць іншыя фотаальбомы карціннай галерэі Кастуся Качана запрашаем ТУТ!