Карцінная галерэя ўзнагароджана дыпломам нацыянальнай турысцкай прэміі “Спазнай Беларусь”
🏆 Снежань 2018 года выдаўся для карціннай галерэі Кастуся Качана багаты на радасныя падзеі. Адна з іх – дыплом нацыянальнай турысцкай прэміі “Спазнай Беларусь” у намінацыі “Музеі, культурныя і этнаграфічныя комплексы”.
Як адзначыла гаспадыня галерэі Жана Леановіч:
“Першы раз у першы клас! Але першы раз выдаўся ўдалым. Першая ўзнагарода карціннай галерэі Кастуся Качана. Дзякуй за адзнаку! Дзякуй за прапанову прыняць удзел у конкурсе і дапамогу турыстычна-інфармацыйнаму цэнтру Наваградка, у прыватнасці Кацярыне Ківач і Людміле Федарчук! Вы робіце добрую і канкрэтную справу ў развіцці турыстычнага патэнцыялу нашага цудоўнага горада! Дзякуй дырэктару раённай бібліятэкі Ірыне Царук за падтрымку!”