13 красавіка галерэя Кастуся Качана ўдзельнічае ў Х Фэсце экскурсаводаў

Х юбілейны Фэст экскурсаводаў сёлета прадстаўляе каля 300 экскурсій, якія пройдуць па ўсёй Беларусі і таксама Замежжу. У нашай краіне экскурсіі адбудуцца як у Менску і абласных гарадах, так і ў невялічкіх вёсачках і мястэчках. Сярод іх – Наваградак.

Старажытная сталіца ВКЛ прымае Фэст 13 і 14 красавіка. З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца на старонцы Турысцка-інфармацыйнага цэнтра ў Facebook.

Карцінная галерэя Кастуся Качана таксама прыядноўваецца да маштабнай падзеі і адчыняе 13 красавіка ў 12.00 дзверы для ўсіх жадаючых. Госці пазнаёмяцца з экспазіцыяй сядзібы мастака, калекцыяй старажытнага шклянога посуду і мэблі, зробяць музычную паўзу, адкажуць на пытанні віктарыны і пачастуюцца травяной гарбатай у шляхецкай кавярні. Экскурсію пад назвай “Малая Радзіма ў жывапісу, у сэрцы. Назаўжды” правядзе Наталля Чарняўская.

Папярэдняя онлайн-рэгістрацыя на экскурсію ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *