Юныя экскурсаводы з Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа распавялі пра галерэю Кастуся Качана

Мастацтва аб’ядноўвае дзяцей і дарослых. Так і адбылося 13 красавіка ў галерэі Кастуся Качана ў Навагрудку на экскурсіі “Малая Радзiма ў жывапiсу, у сэрцы. Назаўжды”, што прайшла ў межах дзясятага ўсебеларускага “Фэста экскурсаводаў”.

Правяла яе даўні сябра сядзібы мастака – Наталля Чарняўская. Ды не адна, а разам з юнымi экскурсаводамi – студэнтамi Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.

Атрымалася вельмi цiкавая і жывая гутарка аб творчасцi, прызначэннi, фiласофii жыцця. Музыка, паэзiя, утульная атмасфера, травяная гарбата, шчырыя суразмоўцы, спробы пэндзля. А яшчэ сустрэча з сябрамi, якія з Мінска прыехалi на незвычайную экскурсію. Што яшчэ патрэбна для шчасця?!

Госця галерэі Алена Самойлава выказала самыя цёплыя словы пра падзею: “Дзякуй Наталлі Чарняўскай і пачынаючым экскурсаводам за неардынарную экскурсію, за натуральнасць, шчырасць і навізну, асабістыя цёплыя адносіны да мастака і яго твораў! Дзякуем Жане Барысаўне за цудоўную атмасферу гасціннасці, апантанасць і энтузіязм! Поспехаў і плёну галерэі!”

Фотаальбом “Экскурсія “Малая Радзiма ў жывапiсу, у сэрцы. Назаўжды” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *