У выдавецтве “Беларусь” выйшаў альбом “Кастусь Качан. Жывапіс”
Вясна спрыяе творчасці і прыносіць у сядзібу мастака ў Наваградку радасныя навіны. На гэты раз ад выдавецтва “Беларусь”, дзе выйшаў альбом “Кастусь Качан. Жывапіс”. З уступным артыкулам да выдання выступіў доктар мастацтвазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктар Жук. А кожная старонка альбома стала маленькім падарожжам па Беларусі, ціхай, прыгожай і маляўнічай.
Падрабязней пра выданне напісаў Кастусь Ладуцька для газеты “Звязда”. Прапануем прачытаць артыкул па спасылцы у раздзеле “Публікацыі”.