Выхаванцы дзіцячых садкоў зладзілі экспромтам выставу ў галерэі Кастуся Качана

Карцінная галерэя Кастуся Качана ў Наваградку заўжды радая гасцям любога ўзросту – і маленькім, і дарослым.

Дзеці з задавальненнем бавяць час у сядзібе мастака. Хлопчыкі і дзяўчынкі з інтарэсам далучаюцца да чароўнага свету мастацтва, а пасля экскурсіі за гарбатай ствараюць блізкія і далёкія вобразы, увогулы цэлы Сусвет ў сваіх малюнках.

Якраз такі незабыўны творчы працэс мы наглядалі падчас візіту выхаванцаў аднаго навагрудскага дзіцячага садка. Было радасна бачыць, як старанна дзеткі задумвалі кампазіцыю, дружна абмяркоўвалі, што намаляваць, затым поўнасцю засяроджаныя браліся за стварэнне шэдэўра. А пасля апошніх штрыхоў па завяршэнні з гонарам і шчаслівымі ўсмешкамі дэманстравалі творы, затушвалі свечкі і пры гэтым загадвалі жаданні.

Прысутныя дарослыя таксама не сумавалі, бо, як падзялілася гаспадыня галерэі Жана Леановіч, “размаўляць з маленькімі навагрудчанамі і назіраць за іх творчай дзейнасцю – неверагоднае задавальненне! Нашы дзеці – наш цуд, наша будучыня!”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *