Кветкі ў галерэі Мастака
Кветкі – на карцінах Кастуся Качана. І яны ж – паўсюль у галерэі мастака. Валошкі, рамонкі, бэз, вяргіні, півоні… Простыя раслінкі, нібы з бабулінага гародчыка, так пасуюць атмасферы галерэі. Букеты стаяць усюды – у выставачных залах і майстэрні, на століках у кафе. Бо ў гэтых кветках, як і на карцінах Кастуся Качана, жывуць колеры нашай мілай Беларусі.
Пагартаць іншыя фотаальбомы карціннай галерэі Кастуся Качана запрашаем ТУТ!