Зміцер Вайцюшкевіч у другі раз парадаваў выдатным выступам гасцей галерэі Кастуся Качана

Як заўсёды, файны музычны вечар ад цудоўнага спевака і музыкі Змітра Вайцюшкевіча! У другі раз у галерэі выканаўца падарыў гледачам цеплыню сваёй творчасці і выдатны настрой.

Зала была напоўнена гасцямі з розных месцаў. Гэта Мінск, Гродна, Баранавічы, Ліда, Карэлічы, Нясвіж, Любча, Іўе і, вядома, Наваградак. На музычны агеньчык заглянула спадарства нават з самой Англіі.

Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Кожны прысутны адчуваў атмасферу шчырасці і душэўнасці. Спявалі разам добра вядомыя і ўлюбёныя песні, смяяліся, разважалі…

Такія сустрэчы са Змітром у галерэі ўсім на радасць сталі добрай традыцыяй, таму з упэўненасцю музыка развітаўся з гледачамі да наступнага года.

Фотаальбом “Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча | 2019” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *