Беларускія пейзажы Кастуся Качана натхняюць жыхароў і гасцей Светлагорска на выставе “Радзімаю зачараваны”

Гомельская вобласць нанова адкрывае для сябе пранізанае цеплынёй і святлом мастацтва Кастуся Качана. На гэты раз персанальная выстава творцы “Радзімаю зачараваны” завітала з 18 кастрычніка ў прыгожы горад палескай зямлі Светлагорск.

Прадстаўленыя творы аднолькава цікавыя для наведвальнікаў розных узростаў і заняткаў, бо паказваюць маляўнічыя прасторы роднай зямлі як месцы вялікай духоўнай сілы, слаўнай гісторыі і вечнай прыгажосці.

Шчыра запрашаем усіх у беларускі Сусвет Кастуся Качана!

? Месца: Светлагорская карцінная галерэя “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава, мікрараён Першамайскі, 65.
⏰ Час працы: аўторак – субота – з 10.00 да 19.00, нядзеля – з 10.00/11.00 да 15.00, панядзелак – выхадны.
☎ Тэлефон для даведак: +375 2342 38656.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *