14 студзеня галерэя Кастуся Качана ладзіць дабрачынны ранішнік. Запрашаем прыяднацца да добрай справы!
Новы год і Божае Нараджэнне – цудоўны час, калі могуць спраўдзіцца мары. Але і кожны з нас можа стаць добрым чараўніком і падарыць дзеткам свята.
Сябры, вось ужо пяты год з вашай дапамогай мы праводзім цудоўнае навагодняе свята для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія асабліва патрабуюць нашай цеплыні і ўвагі.
Чарговы святочны ранішнік для дзетак-сірот з Навагрудскай спецшколы-інтэрната адбудзецца 14 студзеня 2020 года ў 15.00 на Стары Новы год.
Падзея абяцае стаць сапраўды незвычайнай, бо нашы маленькія сябры завітаюць у галерэю з падарункам. Яны падрыхтавалі для вас, нашы шаноўныя дарослыя, неверагодна прыгожы мюзікл. Таму абавязкова далучайцеся да нашай цёплай кампаніі, асабліва дзеткі вельмі чакаюць вас!
А каб свята атрымалася на 100 адсоткаў казачным для хлопчыкаў і дзяўчынак, кожны з нас, хто мае магчымасць і жаданне дапамагчы невялікімі матэрыяльнымі сродкамі альбо падарункамі, калі ласка, прыядноўвайцеся да гэтай навагодняй гісторыі, будзем шчыра ўдзячныя вам!
У вас ёсць цудоўная магчымасць не проста паўдзельнічаць у добрай справе, а галоўнае – падарыць дзецям сваё цяпло, спагаду і любоў, каб на гэтым свеце стала яшчэ больш шчаслівых хлопчыкаў і дзяўчынак!
Прыходзьце, будзем разам глядзець прадстаўленне, спяваць песні, вадзіць карагоды, піць гарбату з прысмакамі і дарыць адзін аднаму ўсмешкі і дабрыню!
Адрас карціннай галерэі Кастуся Качана: г. Навагрудак, вул. Замкавая, 9.
Тэлефон для сувязі: +375293460323 (Жанна)
Альбо пішыце на Вайбер: +375296196743 ці на e-mail: gallery.kachan@gmail.com
Пры неабходнасці дамовімся аб сустрэчы ў Мінску.