Любоў з пахам кавы падарыў майстар-клас гасцям галерэі
Люты запомніўся чароўным наведвальніцам карціннай галерэі Кастуся Качана напоўненым любоўю і цеплынёй майстар-класам ад таленавітай навагрудчанкі Генутэ Грыцутэ.
Усе ўдзельнікі падзеі падзяліліся не толькі ўнутраным хараством сваёй душы, але і файна ўпрыгожылі сардэчка-пернік.
Творчы занятак суправаджаў непаўторны пах кавы, якую гатавала гаспадыня галерэі Жана Леановіч у венскай каралеўскай кававарцы.
Хатняе печыва, кава, утульныя размовы стварылі сапраўдную радасную магію, якую кожны забраў з сабой, каб потым падзяліцца з іншымі.
Дзякуй усім за цёплую сустрэчу! Да новых спатканняў!
Фотаальбом “Любоў і кава. Майстар-клас у галерэі” гартайце ТУТ!