Пра Мастака

Беларускі мастак Кастусь Качан

ТВОРЧАЯ БІЯГРАФІЯ

КАНСТАНЦІН ІВАНАВІЧ КАЧАН / КАСТУСЬ КАЧАН

4 сакавіка 1950 г. – нарадзіўся ў вёсцы Лаўрышава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

1975 г. – скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт – фізіка).

1977-1980 гг. – вольны слухач Беларускай Акадэміі мастацтваў.

1980 г. – пачаў актыўна ўдзельнічаць ў рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках.

1987 г. – прыняты ў члены Беларускага саюза мастакоў.

20 чэрвеня 2014 г. – урачыстае адкрыццё прыватнай карціннай галерэі на Радзіме ў Навагрудку.

Беларускі мастак Кастусь Качан

Мастак працуе ў станковым жывапісу ў жанрах нацюрморту, пейзажу. Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь, Мастацкім фондзе міністэрства культуры Расіі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, Полацкай карціннай галерэі, Доме-музеі Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку, у прыватных калекцыях Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Сербіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі, ЗША, Турцыі, Паўднёвай Карэі, Кітая, В’етнама, Мексікі і інш.

Беларускі мастак Кастусь Качан

ВЫСТАВАЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1980 г.
– “Выстаўка маладых мастакоў Беларусі”. Палац мастацтва. Мінск.

1982 г.
– “Мaладосць краіны”. Залы Акадэміі Мастацтваў. Ленінград.

1983 г.
– “Мастацтва маладых мастакоў СССР”. Усесаюзная мастацкая выстаўка. ЦДМ. Масква.

1984 г.
– “Зямля і людзі”. Усесаюзная мастацкая выстаўка. ЦДМ. Масква.
Выстаўка твораў маладых мастакоў СССР. Германія, Фінляндыя, Югаславія, В’етнам.

1986 г.
– Персанальная выстаўка. Дом мастацтва. Мінск.

1991 г.
– Персанальная выстаўка. Рэспубліканская карцінная галерэя. Мінск.

1992 г.
– Персанальная выстаўка. Выставачная зала БСМ. Гродна.

1993 г.
– Персанальная выстаўка. Дом мастацтва. Мінск.

1994 г.
– Персанальная выстаўка. Галерэя “Вармзэн”. Міндан. Германія.

1997 г.
– Выстаўка пейзажу беларускіх і расійскіх мастакоў. Палац мастацтва. Мінск. ЦДМ. Масква.

1998 г.
– Персанальная выстаўка. Галерэя “Мастацтва”. Мінск.

2000 г.
– Юбілейная персанальная выстаўка. Рэспубліканская мастацкая галерэя. Палац мастацтва. Мінск.

2001 г.
– Персанальная выстаўка. Выставачная зала Міністэрства замежных спраў. Мінск.
– Персанальная выстаўка. Галерэя “Золата”. Мінск.

2002 г.
– Персанальная выстаўка. “Галерэя Тызенгаўза”. Гродна.

2003 г.
– Персанальная выстаўка. Галерэя “EL”. Эльблонг. Польшча.

2004 г.
– Персанальная выстаўка. Галерэя “Мастацтва”. Мінск.
– Персанальная выстаўка. Дом-музей Адама Міцкевіча. г.Навагрудак.

2006 г.
– Персанальная выстаўка. Галерэя “ЛаСандр-арт”. Мінск.
– Персанальная выстаўка. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мінск.

2007 г.
– Выстаўка сучасных беларускіх і расійскіх мастакоў. Музей гісторыі Расіі. Масква.
– Персанальная выстаўка. Залы пасольства Рэспублікі Беларусь. Вашынгтон. ЗША.
– Персанальная выстаўка. Выставачныя залы грамадскага цэнтра “Дома Рональда Рэйгана”. Вашынгтон. ЗША.
– Узнагароджаны медалем Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”.

2008 г.
– Сумесная з Л.Шчамялевым выстаўка падчас дзен культуры Беларусі ў Латвіі. Выставачныя залы мэрыі горада Рыга. Латвія.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Галерэя “Мастацтва”. Мінск.

2009 г.
– “Milenium”. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Палац мастацтва. Мінск.
– Персанальная выстаўка. Галерэя “Мастацтва”. Мінск.-фота:

2010 г.
– “Зямля пад белымі крыламі” . Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Палац мастацтва. Мінск.
– Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2011 г.
– “Я не самотны…” Рэспубліканская мастацкая выстаўка , прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Палац мастацтва. Мінск.

2012 г.
– Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Палац мастацтва. Мінск.
– Выстаўка беларускіх мастакоў 1980-90х гадоў. Fleurus, Hainaut. Belgium.

2013 г.
– Персанальная выстаўка. Галерэя “Мастацтва”. Мінск.
– Мастацкая выстаўка,прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Штаб-кватэра UNESCO. Paris. France.

2014 г.
– Персанальная выстаўка “Фарбы жыцця”. Галерэя “Крыга”. Гродна.-фота:
– Персанальная выстаўка “Духоўнае святло”. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
– Персанальная выстаўка . Галерэя “Alla gallery”. Stockholm. Sweden.

2018 г.
– Персанальная выстаўка “Правінцыя”. Карцінная галерэя Міхаіла Савіцкага. Мінск.

2019 г.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Баранавіцкі краязнаўчы музей. Баранавічы.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Брэст.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр. Брэст.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Сенатарская зала Новага замка. Гродна.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Полацк.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Аршанская гарадская мастацкая галерэя. Орша.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва. Віцебск.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Мастацкі музей імя П.В. Масленікава. Магілёў.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Светлагорская карцінная галерэя “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава. Светлагорск.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Бабруйскі мастацкі музей. Бабруйск.

2020 г.
– Персанальная выстаўка “Радзімаю зачараваны”. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мінск.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *