Выстава “Радзімаю зачараваны” знайшла шлях да сэрцаў юных і дарослых жыхароў Полацка

Персанальная выстава беларускага мастака Кастуся Качана “Радзімаю зачараваны” напоўніла з 3 мая па 7 чэрвеня культурнае жыццё старажытнага Полацка асаблівымі фарбамі.

Юныя і дарослыя наведвальнікі Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка змаглі ў дэталях пазнаёміцца з 62 карцінамі творцы. Гістарычны дух вуліц невялікіх населеных пунктаў, цішыня беларускай вёскі, простая і ўзрушлівая прыгажосць роднай прыроды. Кожны з гасцей галерэі знайшоў сярод твораў свой улюбёны вобраз.

А праект “Радзімаю зачараваны” працягвае крочыць па Беларусі, з 5 чэрвеня па 7 ліпеня выстава прадстаўлена ў Оршы ў гарадской мастацкай галерэі. Шчыра запрашаем!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *