У Оршы адкрылася выстава “Радзімаю зачараваны”

Шаноўныя сябры! Запрашаем з 5 чэрвеня па 7 ліпеня наведаць у Оршы выставу “Радзімаю зачараваны”, дзе вас чакае незабыўная і яскравая сустрэча з творамі беларускага мастака Кастуся Качана.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00.

Адрас: Аршанская гарадская мастацкая галерэя, вуліца У. Леніна 6А.

А тым часам, адкрыццё выставы ў Оршы ўжо сабрала нямала аматараў прыгожага і вечнага. Вітаў гасцей сам творца Кастусь Качан разам з жонкай Жанай Леановіч. Падтрымаць сяброў прыехаў і калега па творчаму цэху – мастак Мікалай Ісаёнак. Падзея запомнілася прысутным асаблівай цёплай і сардэчнай атмасферай.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *