23 чэрвеня галерэя Кастуся Качана запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй у гонар свайго пяцігоддзя
Шаноўныя сябры!
У выхадныя першы юбілей – пяцігоддзе адзначыць галерэя мастака Кастуся Качана. З гэтай нагоды ў галерэі ў нядзелю 23 чэрвеня ладзіцца дзень адчыненых дзвярэй і шэраг імпрэз.
З 13 гадзін гасцей галерэі чакаюць сустрэча з мастаком Кастусём Качаном і прэзентацыя новага альбома «Жывапіс», музычныя і паэтычныя выступленні выканаўцаў розных жанраў: Ірына Букіна – фартэп’яна, Вікторыя Калодка – скрыпка, Яўген Навасад – гітара, Надзея Сталярчук і Сафія Гленан – вакал. Мяркуюцца выступленні мясцовых пісьменнікаў Святланы Абдулаевай і Міхася Зізюка, сустрэча з рэжысёрам Ігнатам Качаном і паказ яго караткаметражнага фільма.
Прыходзьце на сустрэчу з мастацтвам!
Уваход вольны.
Адрас: г. Навагрудак, вул. Замкавая, д. 9.
Тэлефоны для даведак:
+375 (29) 346 03 23
+375 (29) 676 90 38