Калекцыя шклянога посуду ў галерэі Кастуся Качана
Акрамя экспазіцыі жывапісу, карцінная галерэя Кастуся Качана змяшчае калекцыю шклянога посуду.
Пераважная большасць экспанатаў належыць шклозаводу “Нёман”, прадпрыемству з векавымі традыцыямі шклаварэння.
У 1883 годзе на беразе ракі Нёман Юліус Столле і Вільгельм Краеўскі арганізавалі вытворчасць шкла. У 1939 годзе быў выдадзены другі каталог фірмы “Столле і сыны”, які налічваў 1828 вырабаў (першы выйшаў у 1911 годзе і налічваў 1527 вырабаў).
У нёманскім шкле адлюстроўваліся новыя плыні мастацтва Заходняй Еўропы (канструктывізм, мадэрн, кубізм і інш.) і адначасова захоўваліся традыцыі мясцовага шкларобства канца XIX-пачатку XX стагоддзя.
Шкляны посуд “Нёмана” ў тыя часы карыстаўся вялікім попытам і вагонамі накіроўваўся ў краіны Заходняй Еўропы, Канаду, Амерыку і іншыя, што сведчыць пра высокую якасць прадукцыі.
Калекцыя карціннай галерэі таксама змяшчае некаторыя з экспанатаў першых каталогаў завода Юліуса Столле да 1939 года.
Дарэчы, унучкі знакамітага спадара Столле з польскага горада Лодзь ужо завіталі ў карцінную галерэю Кастуся Качана. Тут нашчадкі знакамітага Юліуса пазнаёміліся з калекцыяй шкла гаспадыні галерэі Жаны Леановіч.
А зараз пазнаёмімся з калекцыяй шклянога посуду…
*Гэта першы экспанат ў калекцыі.
*№ 616 з каталога “Столле і сыны”, выдадзены да 1939 года.
*Яшчэ адзін “першапраходца” ў калекцыі шклянога посуду.
*Жардыньера. 1920-1930 гг. Шклозавод “Нёман”.
Пагартаць іншыя фотаальбомы карціннай галерэі Кастуся Качана запрашаем ТУТ!