Выстава “Радзімаю зачараваны” завітала ў фестывальны Віцебск

Як звязаны сёлетні Міжнародны фестываль “Славянскі базар у Віцебску” і Навагрудак? Адказ просты: з дапамогай Яго Вялікасці Мастацтва.

10 ліпеня жыхары і госці культурнай сталіцы Беларусі, калегі ды новыя і старыя сябры і знаёмыя віншавалі мастака Кастуся Качана з адрыццём персанальнай выставы “Радзімаю зачараваны” ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.

Нагадаем, што праект з поспехам падарожнічае ў гэтым годзе па нашай краіне. А ў Віцебск экспазіцыя “пераехала” з Оршы і чакае наведвальнікаў аж па 4 жніўня ўключна.

Адрас: Віцебск, вул.Генерала Белабародава, 5.

Шчыра запрашаем!

Фотаальбом “Выстава “Радзімаю зачараваны” | Віцебск” гартайце ТУТ!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *