Мастацтва натхняе на падарожжы па старажытнаму гораду

У Навагрудку з 8 па 17 красавіка адбыўся мастацкі пленэр, які арганізаваў ксёндз Юрый пры касцёле Святога Міхала. Мастак Кастусь Качан, галерэя якога знаходзіцца ў Наваградку, запрасіў да ўдзелу ў пленэры знакамітых мастакоў Беларусі. У ім бралi ўдзел Алесь Суша, Александр Грышкевіч, Кацярына Сумарава, Сяргей Рымашэўскі, Дар’я Сумарава-Копач, Таццяна Патворава, Мікола Бушчык, Валянціна Шоба, Віктар Сагановіч, Рыгор Сітніца і Кастусь Качан.

На працягу 10 дзён мастакі натхняліся прыгажосцю старажытнага Наваградка і стваралі маляўнічыя пейзажы і краявіды. Падчас пленэру ў сяброўскай атмасферы былі сустрэчы, экскурсіі і паездкі па ваколіцах і гістарычных мясцінах Наваградчыны. У канцы пленэра адчынілася выстава карцін, якія былі створаны мастакамі на працягу 10 дзён.

Розныя аўтары, рознае творчае бачанне Наваградскай прасторы прымушаюць паглядзець на горад і ваколіцы новым позіркам, любавацца краявідамі першай сталіцы ВКЛ. Лірычныя пейзажы з відамі непаўторнай прыроды, ландшафту і архітэктуры Наваградка, якія належаць вядомым мастакам Беларусі, натхняюць гледача адкрыць для сябе цудоўны свет мастацтва і непарыўную повязь гісторыі і сучаснасці, з надзеяй глядзець у будучыню.
Выстава працуе пры касцёле Святога Міхала. Жадаючыя могуць яе наведаць і пазнаёміцца з творамі мастакоў. На сваіх палотнах мастакі адлюстравалі вытанчанасць і прыгажосць Наваградскай зямлі, яе цудоўную мелодыю. Творцы запрашаюць гледача паглядзець на старажытны горад сваімі вачамі.
Прапануем Вам атрымаць дозу добрага настрою і ўражанняў на выставе ў Наваградку. Таксама запрашаем наведаць галерэю Кастуся Качана на вуліцы Замкавай, 9.
